МАЛАДЗЁЖНАЯ ЎВАГА. СТАРТАВАЎ ПЕРШЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ «МОЛАДЗЬ ЗА БЯСПЕКУ»

     Стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку».
     Супрацоўнікі РАНС, ТЦСАН, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных Начаўскай СШ адправіліся ў домаўладанні адзінокіх пенсіянераў, якія пражываюць у аграгарадку: сам-насам ім цяжка справіцца з восеньскімі работамі, вырашыць нейкія бытавыя пытанні. Юныя выратавальнікі актыўна наводзілі парадак на прыдамавой тэрыторыі, а таксама ў дамах. Падчас сумеснай дзейнасці прадстаўнік РАНС расказаў, як правільна паліць печ, для чаго неабходны пажарны апавяшчальнік, і як забяспечыць яго правільную работу. На развітанне гаспадыням падворкаў госці падарылі буклеты з карыснымі парадамі ад МНСскачать dle 11.3
Добавлено: 8-10-2021, 09:43

Похожие публикации


Наверх