ГРЫБНІК ЗНАЙШОЎСЯ. ГРЫБНІК З ЛЯХАВІЧЧЫНЫ ЗНАЙШОЎСЯ ПРАЗ ДВОЕ СУТАК У СУСЕДНІМ РАЁНЕ

31 жніўня напачатку дзясятай гадзіны раніцы на 101 паведамілі, што грыбнік знойдзены ў Клецкім раёне ў 23-х кіламетрах ад дому. Як стала вядома, 46-гадовы мужчына выйшаў з лесу і сеў у спадарожны аўтамабіль, праўда, заехаў не туды, куды было патрэбна…. На аўтобусным прыпынку яго заўважыў знаёмы сям’і. Грыбнік з Мядзведзічаў адчувае сябе добра.
Выратавальнікі рэкамендуюць пры зборы ў лес паклапаціцца пра меры перасцярогі. З сабой варта ўзяць тэлефон з поўнай зарадкай, неабходны запас вады і харчавання, нож, запалкі. Калі заблукалі ў лесе, неабходна спыніцца і агледзецца, адкуль прыйшлі, ці не чуваць крыкаў, шуму машын, брэху сабак. Выйсці да людзей дапамагаюць розныя гукі і арыенціры. Калі самому не атрымалася знайсці дарогу, тэлефануйце 101 ці 112.