БЕЛАРУСЬ У НАШЫХ СЭРЦАХ. ЛЯХАВІЧАНЕ РАЗАМ З УСЁЙ КРАІНАЙ АДЗНАЧЫЛІ ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 верасня ў Дзень народнага адзінства прыняў удзел у форуме патрыятычных сіл «Сімвал адзінства» ў «Мінск-Арэне».
Кіраўнік дзяржавы спецыяльна раней вылецеў з Душанбэ, дзе ў гэтыя дні праходзілі саміты ШАС і АДКБ, каб паспець да пачатку мерапрыемства. Калегі беларускага лідара аднесліся да гэтага з поўным разуменнем.
«Сёння мы ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы адзначаем новае свята Беларусі – Дзень народнага адзінства. Мы адраджаем тым самым традыцыю ўспамінаць падзею, якая вярнула нам разрэзаную па жывым родную зямлю», – сказаў беларускі лідар у сваім выступленні на мерапрыемстве.
Ён нагадаў, што ў далёкім 1939-м Беларусь уз’ядналася ў сваіх нацыянальных граніцах. «Стагоддзямі падзяляемы паміж княствамі, каралеўствамі і імперыямі народ упершыню атрымаў шанц пабудаваць уласную дзяржаву на гістарычнай зямлі. Гэта здарылася больш як 80 гадоў назад 17 верасня, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Што значыць гэты дзень для нас, пакаленняў, якія жывуць цяпер? Гэта наша гістарычная памяць. Памяць, якая звязвае разам людзей і эпохі, перадае вопыт і перасцерагае ад фатальных памылак».
Аляксандр Лукашэнка:
«Калі б не было гэтага ўз’яднання, не было б у нас ні Дня Перамогі, ні Дня Незалежнасці. Нас не было б.
Таму што не было б той зямлі, на якой продкі нашы нарадзіліся і якую сваёй працай апрацоўвалі. Дата
17 верасня жыла і будзе жыць у сэрцы і памяці беларускага народа».
Уся гісторыя часам цяжкага і драматычнага шляху Беларусі да здабывання і захавання сваёй дзяржаўнасці не раз пацвярджала найстаражытнейшую мудрасць, што сіла ў адзінстве, падкрэсліў
Аляксандр Лукашэнка. Ён адхіліў усялякія прэтэнзіі да Беларусі за падзеі верасня 1939 года, падкрэсліўшы, што ў той перыяд беларускі народ зноў здабыў права жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі. «Уз’яднанне ў 1939 годзе Беларусі надало магутны імпульс развіццю эканомікі, навукі, культуры. Але галоўнае – беларусы аб’ядналіся. Былі разам і ў барацьбе супраць прыхільнікаў аднаўлення «вялікай» Польшчы, і ў барацьбе з гітлераўскімі акупантамі», – заўважыў Прэзідэнт.
«У аснове народнага адзінства – найстаражытнейшая ў нашай дзяржаве традыцыя народаўладдзя. Свой гістарычны і палітычны статус мы разам выбіраем на рэферэндумах і ўсебеларускіх сходах. Выбіраем сэрцам, самі, ніхто нам не дыктуе», – заявіў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што менавіта так у 2021-м – у Год народнага адзінства – была агучана і падтрымана большасцю галасоў беларусаў прапанова зрабіць дзень 17 верасня новым дзяржаўным святам. «Таму што для нас ён даўно з’яўляецца сімвалам беларускай дзяржаўнасці і запаветам будучым пакаленням. Запаветам берагчы суверэнітэт краіны, нацыянальную еднасць і мір на роднай зямлі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Форум патрыятычных сіл у «Мінск-Арэне» сабраў шматлікіх прадстаўнікоў патрыятычных сіл краіны, членаў грамадскіх аб’яднанняў і проста неабыякавых грамадзян, для якіх словы «адзінства», «незалежнасць» і «суверэнітэт» напоўнены глыбокім сэнсам.Тыя, хто не змог асабіста прысутнічаць на свяце, тым не менш, змаглі пранікнуцца духам яднання – мерапрыемства паказалі ў эфіры беларускага тэлебачання.
Нашы землякі прымалі ўдзел і ў абласных урачыстасцях, што праходзілі 17 верасня ў горадзе Бярозе. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны, каб разам ушанаваць памяць продкаў і яшчэ раз нагадаць усім пра неабходнасць цаніць мір на сваёй зямлі.
У гэты дзень пасля рэканструкцыі былі адкрыты памятны знак на месцы канцлагера «Бяроза-Картузская», які дзейнічаў па 1939 год,а таксама музейная экспазіцыя ў будынку Чырвоных казармаў. Як падкрэсліў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка, памяць пра мінулае не дазволіць паўтарыць горкія ўрокі гісторыі, аб’яднае і надасць упэўненасці, што мы захаваем краіну свабоднай і незалежнай.
Шмат уражанняў пакінуў святочны канцэрт, у якім выступала і наша эстрадная студыя «Экспрэс». Папулярнасцю карысталіся вырабы ляхавіцкіх рукадзельніц, прадстаўленыя ў «Горадзе майстроў».
Святлана СТЫКУЦЬ.
Сярод удзельнікаў форуму патрыятычных сіл у Мінску былі і ляхавічане. Сваімі ўражаннямі падзялілася галоўны рэдактар «ЛВ».
17 верасня ў Беларусі пачаўся адлік гісторыі новага дзяржаўнага свята. Цяпер гэта дата не толькі ў падручніках па гісторыі, а і ў сэрцы кожнага беларуса, як заўсёдны напамін, што мы павінны быць адзінымі, і ў гэтым народная сіла. Мне пашчасціла ў такі важны дзяржаўны момант быць побач з тысячамі аднадумцаў – удзельнічаць у першым у гісторыі незалежнай Беларусі форуме патрыятычных сіл «Сімвал адзінства».
Натхніў, нагадаў пра важнае, як заўсёды, звярнуўся да гістарычных фактаў, крануў сэрца кожнага беларуса ў сваім эмацыянальным звароце Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Толькі ўдумайцеся, невялікі кляновы лісток на карце свету мае пяць краін-суседак, а значыць, немалы культурна-гістарычны ўплыў. Мы надзвычай розныя, адрозніваемся побытам і звычкамі, але такія падобныя ў жаданні жыць у міры. Мы ніколі не жадалі чужога, не імкнуліся з варожасцю ставіцца да іншых і ў адказ чакаем таго ж – паважаць нашу краіну. Мы заявілі на ўвесь свет: мы за мір, але ж сваю краіну, сваю зямлю нікому не аддадзім.
Форум аб’яднаў тысячы сэрцаў. Ад шчымлівых момантаў, ад роднага беларускага матыву, радкоў, што ведаем з дзяцінства, вера ў непахіснае народнае адзінства толькі ўзмацняецца, гонар за няскораную пад ціскам розных падзей Беларусь узрастае. Наколькі сучасна гучалі вядомыя нам творы беларускага мастацтва, наколькі кожны сюжэт арганічна ўключыўся ў агульную канцэпцыю свята – з самымі шчымлівымі пачуццямі, з гонарам за перажытае, з верай у лепшую будучыню.
Асаблівым болем адгукнулася ў сэрцы трагедыя Баранавіч. Тысячы ліхтарыкаў у «Мінск-Арэне», прасякнутыя болем апошнія словы пілотаў, у якіх жаданне захаваць жыцці незнаёмых людзей… І ў гэты дзень яны з намі, мы памятаем герояў Беларусі, мы ведаем сваіх патрыётаў.
Столькі невядомых, але такіх родных па духу людзей побач. І наша знаёмства пачалося з усмешак, і нам без слоў зразумела – люблю Беларусь.
Аўтапрабег «Сімвал адзінства», які наведаў кожны раён нашай Беларусі, завяршыўся тут, на форуме патрыятычных сіл. Працавітыя рукі завяршылі залатую хлебную карту краіны. У гэтых контурах – наша працавітае адзінства, жаданне зберагчы і прымножыць тое, што маем.
І вось загучалі ўдарныя ў такт з нашымі сэрцамі.
«Мы беларусы, мірныя людзі»… Так было, так ёсць і так будзе. Гэта наш выбар.